Днi мае, як конi срэбныя...
І ляцяць сярэбраныя коні,
І ляцяць сярэбраныя дні...
Міхась Башлакоў
Дні мае, як коні срэбныя,
Над жыццём маім ляцяць.
І каму яны патрэбныя?
І каму яны зіхцяць?
І каму ад адзіноты
Памагаюць пець і жыць?
Дні мае - сумоты ноты -
Як на радасць замяніць?
Дні мае, як коні срэбныя...
Мне даўно за пяцьдзясят.
Можа, ўсё ж каму патрэбныя,
Як душы - вясновы сад?
04. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080403199