Вецер, вецер, выдзьмi, вецер...

***
Вецер, вецер, выдзьмі, вецер,
Недарэчнасць цяжкіх дзён.
Я жыву на белым свеце,
А жыццё - нібыта сон:
Вецер, вецер, хіліць вецер
Да мяжы маю душу.
Я жыву на белым свеце,
Вершы розныя пішу.
І грашу таксама гэтым.
Хто не грэшны, не жыве,
І не быць яму паэтам.
Вецер, вецер у траве...

03. 08. 2023 г.


Рецензии