Гiсторыя Беларусi працяг 3

Звон велiчны на сход склiкае люд,
На плошчу да Сафiйскага  сабора.
Гатовы баранiць сваю зямлю –
I стар, i мал паўстаць за родны горад.

Зусiм дзяўчо, Прадслава, раненым
То паднясе вады, то пашкадуе.
Яна i вечарамi, й ранкамi
Цi словам, цi парадаю ўрачуе.

Усё жыццё служыла Госпаду,
У манастыр сышла малiцца Богу
За люд, за шчасце краю роднаму,
Каб ён на зорку падказаў дарогу.

Не замуж выбрала, а манастыр,
Манахiняю Ефрасiнней стала.
Малiлася, каб быў у свеце мiр,
Аб ёй лiлася за мяжою слава.

Чытаць, пiсаць вучыла свой народ,
Дзяўчынак – хатнiм, добрым розным справам.
Мiр – жыцце, а вайна наадварот
Нясе краiнам смерць i пах крывавы.

Ля Палаты – прыгожая царква,
Пабудавалi па яе жаданню.
Iмкнецца ў неба, быццам птушаня,
На лузе –  быццам у адпачываннi.

Пакiнула пасля сябе нам Крыж,
Святыню, кроў Хрыста у паглыбленнях.
Ды час не даў яго нам зберагчы,
Вярнуць у пошуках, у задумленнi.

У Спаса-Ефрасiннеўскай царкве
Захоўваюцца мошчы Ефрасiннi.
Хоць i пайшла, ды ў памяцi жыве,
Яе ў царкве святою абвясцiлi.


Рецензии