Башлакова чытаю...
Міхасю Башлакову
Башлакова чытаю.
Шукае радкі,
Ці блукае па маю,
Ці рве васількі...
Башлакова чытаю.
Блукаю і я,
Бо ні слова не маю.
Дзе песня мая?
Башлакова чытаю.
Не стану званіць.
Мо вяртаецца з гаю,
Ці сэрца баліць?
Башлакова чытаю.
На зветраны шлях
Я выходжу, бо знаю,
Ён недзе ў палях.
Башлакова чытаю:
О, далеч, прастор!
І таксама шукаю
Дарогу да зор.
02. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080206015