Гiсторыя Беларусi працяг 2
Стварылася дзяржава – Кiеўская Русь.
За першынство змагалiся заўзята
Князi, за трон, не мелi лекаў ад спакус.
Умела правiў княствам сын Рагнеды,
Адзiн з князёў, найбольш вядомых, Яраслаў.
Празваны Мудрым быў за розум, веды,
Пры iм закон, агульны ўсiм, народ прыняў.
Ён верай у Хрыста яднаў дзяржаву,
Быў супраць сваркi за багацце i зямлю,
Ды слыў удалым ваяром па праву,
Пужаўся вораг, абыходзiў за вярсту.
Ён падзялiў свой край памiж сынамi
Яшчэ да смерцi, наказаў iм кiраваць
Без спрэчак, не губiць яго рукамi
Сваiмi, пабратэрску справы вырашаць.
Але забылiся за цягам часу
Пра словы мудрыя, бацькоўскi той наказ.
Лiлася кроў ракою, без прыкрасу,
Памiж братоў, пажаднасць закружыла, фарс.
Свидетельство о публикации №123080204430