Цёплы вецер калыша...
Цёплы вецер калыша
Мой жнівеньскі сад.
Дождж на вуліцу выйшаў,
Вярнуўся назад.
Ну, а мне не вярнуцца
У сад маіх мар
І ужо не прачнуцца
Пад небам без хмар.
Пад гарою зялёнай,
Журботнай гарой,
Я слязінкай салёнай
Сцякаю парой.
Цёплы вецер калыша
Халодны мой сад.
Дожджык кроплямі піша
Вясны лістапад.
02. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123080203491