Павинна у паэта быць душа

Павінна у паэта быць душа
І сэрца, каб з народам размаўляла,
А песня ,каб з пачатку да канца
Ўсю прыгажосць радзімы паказала!

Павінна ліцца мова, як ручай,
Зямлю, што поіць чыстаю вадою.
І расказаць, пра наш цудоўны край,
Што Беларусь - адна у нас з табою.

Паэт павінен родны край любіць,
Інакш і быць паэтам немагчыма.
Край стане музай, каб ён мог тварыць,
І выказаць прызнанне таямліва!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →