А мне б ляцець

А мне б ляцець, ляцець над Белай Руссю,
З зялёным лесам гутарку вясці,
Глядзець як поле сцелецца абрусам,
Чуць як чарот шапоча ля ракі.

А мне б ляцець праз родны край цудоўны,
Азёры льну з нябёсаў аглядаць,
Буслом ляцець праз мілы край чароўны,
І птушкам ўсім пра гэта расказаць.

Хацела б я, каб аб маёй Радзіме
Знаў пелікан; каб ара папугай
Змог зразумець ,чаму сумую ўзімку,
Бо так далёка мой утульны край.

Я так хачу, ляцець над Белай Руссю,
Майму народу толькі мір нясці.
Я гэты край люблю і ганаруся-
Ён, дзякуй Богу, ёсць ў маім жыцці.


Рецензии