Гiсторыя Беларусi - працяг5
Iмкнуўся разгадаць iх чалавек.
Што не пазнаў, легендай файнай
Перадаваў нашчадкам з веку ў век.
Абагаўляў таемнасць з`явы,
Радзiўся Хатнiк, ВадзянIк, Лясун.
Лiчыў, што ладзяць яны справы,
А за павагу шчасце ў дом нясуць.
Дажбог – Бог Сонца меў пашану,
Гадзiлi нашы дзеды Перуну.
Бог Валес быў ушанаваны –
Спрыяў жывёлаводу, гандляру.
Да хрысцiянства нашы продкi
Абагаўлялi рэчы i жывёл.
У святасць верылi, настолькi, –
Што ахвяроўвалi багаты стол.
Язычнiцкаю –веру звалi,
Каляды – свята iх, прыйшло да нас.
З Раством Хрыста яны супалi,
Святкуем мы штогод у зiмнi час.
За зоркай першаю на небе,
Што паказала шлях для вешчуноў,
Святочны стол частуе хлебам,
Куцця заве сям`ю: дзяцей, бацькоў.
Калядны вечар – вечар жартаў:
Кажух ды маска, з зоркай у руках
Хадзiлi з песнямi па хатах…
Пад бубен, скрыпку скачкi на дварах.
Пасля Раства – баль Навагоднi,
Ля ёлкi водзiм дружна карагод.
За iм, з Вадохрышчам Гасподнiм
Крапiць Хрыстос святой вадой народ.
Яшчэ святкуем мы Купалле,
Прыйшло з язычных, даўнiх тых часiн.
У лесе кветку мы шукаем
На папаратнiку сярод ялiн.
Хто адшукае кветку ночкай,
Убачыць хутка скарбы пад зямлёй.
Птушынай мовай i звярочка
Размову весцi зможа, як сваёй.
Купальскай ноччу з варажбою
Плялi вянкi, пускалi па рацэ.
Змываўся грэх рачной вадою,
Па жытнiм полi беглi, па расе.
Гарэла вогнiшча яскрава,
Вакол вадзiла моладзь карагод.
Ды праз агонь скакала брава,
Ён ачышчаў духоўна ад нягод.
Дзесяты век – хрышчэнне краю –
Язычнiцтва павольна адышло.
Растуць на нашых землях храмы,
Ды адчыняюць разам шэраг школ.
Мiж вернiкаў вядуцца спрэчкi,
Адзiнаццаты век прынёс раскол.
Две плынi сатварыў, дарэчы, –
Плынь праваслаўных i каталiкоў.
Царкву будуе праваслаўны,
Каталiком – узводзiцца касцёл.
Так i жывём, з вякоў тых даўнiх,
Па сваiх сцежках да Хрыста iдзём.
Святых – Cымона i Алены –
Над плошчай узвышаецца касцёл.
Ва ўзросце юным дзецi змерлi,
У памяць iх яго народ узвёў.
Алена бацьку перад смерцю
Прасiла храм Чырвоны збудаваць.
Прыснiўся ёй i на паперцы
Змагла сваёй рукой намалявць.
Грамадскi дзеяч Вайнiловiч
Увекавечыў сына i дачку.
Пяюць званы, душу палонiць,
Бы даўнi час працягвае руку.
Канфесiй многа ў нашым краi:
Ёсць праваслаўныя, каталiкi,
Яўрэi, вернiкi-татары –
З павагай, разам крочым праз вякi.
У кожнага свой храм i вера:
У вернiкаў-татараў – храм-мячэць,
А сiнагога – храм яўрэя,
У дружбе наш народ дарогi тчэ.
Свидетельство о публикации №123080102741