Прытул душы

Мой малахітны, мой далёкі свет -
Самотнае душы прытул вядомы!
Выносных сосен стромыя галовы,
Дурманіць памяць водар бурштыновы:
Смалы-жывіцы і багульніку букет -
Амаль забыты і такі знаёмы!

Прытул душы самотнае адзіны -
Дзяцінства і юнацтва край далёкі!
Твае лугі, палі і сенакосы
Я абягаю штодня ў ранку босы.
Гараць вясёлкай дыяментнаю расіны
Пад сонейкам, раскідаўшым аблокі.

Смяецца сэрца. Жылы поўны жару.
Самота застаецца за мяжою.
Душа лунае зноўку без турбот
Над краям родным, дзе яе народ
Шчаслівы, бо ён здзейсніў продкаў мару -
Жыць у свабодзе доляю сваёю!


Рецензии