Мае радкi камусьцi ды патрэбны...

***
              Каму патрэбны мае радкі...
                Міхась Башлакоў

Мае радкі камусьці ды патрэбны,
І хтосьці ўсё ж радкі мае чытае.

Чытае Край, народ чытае бедны,
Чытае той, каму душу сціскае.

Іду туды, куды вядзе дарога,
Пакуль жывы, пакуль малюся Богу.

А сціхнуць як мае радкі і крокі,
Дык ведаю, не будзе адзінокі

Пасля мяне ніводзін мой радок.
Яго хтось прачытае незнарок.

31. 07. 2023 г.


Рецензии