Могiлкi. 1
Травы камечанай, сухой,
Спархнелых, выцвілых вянкоў
І цішы неруша - глухой,
Крыжы іржавыя на тле:
У мармуровым чорным шкле,
Як прывіды, стаяць...
Але вятры на іх сядзяць.
Бы лістапад звядзе
У кветнікі; матыль, чмель,
Ці салавей вясны праз бель!..
Усведамляю боль тады:
Нябожчыка - дні! - гады
Ніхто ўпотай не сатрэ
І лёс нічым не заарэ...
Вярба, зёлка ўзрасце.
Мураш зямлёю дом пляце.
Жытло сцяблу... Усё - цячэ.
Н а с е н н е праўдзіцца яшчэ.
Свидетельство о публикации №123073103637