Цяжка выдыхнуць верш...

***
Цяжка выдыхнуць верш,
Без прычыны узрушыцца,
Бо астылай душы
Не да ўзрушаных слоў,
Бо душа як трава,
Калі скошана - сушыцца,
І маўчыць, і ў сябе
Углядаецца зноў.

І радок не заўсёды
Крычыць і крывавіцца.
І не трэба, каб раніў
І плакаў радок.
Ён бывае як сон,
Ці туманная раніца,
Ці як белы і сумны
Сухі матылёк.

Але ён як глыток,
Што ратуе у спёку,
Што дае табе сілы
На новы твой крок,
Каб заўсёды вяртацца
У ім да вытоку,
Калі дадзены Богам
Паэту выток.

31. 07. 2023 г.


Рецензии