Памяти Юрия Королева
Юрачка, зяцёк наш любы,
Можа, бачыш з неба нас?
Цяжка жыць з такою згубай,
Не дапамагае час.
Не дапамагаюць лекі:
Горка родным без цябе,
Ты пайшоў адсюль навекі,
Зноў дачушка слёзы лье.
“Дзе ты, любы мой?” – пытае,
Ды адказу ёй няма,
Толькі ў снах цябе спаткае,
А чаканні ўсе – дарма:
Не адкажаш, не спытаеш,
Як жывецца ёй, адной?
Веру, ты – Анёл, лятаеш
Па-над над жоначкай сваёй…
Па-над ёю і сыночкам,
Хочаш іх абараніць,
Цяжка ім наперад крочыць,
Але ж, трэба далей жыць.
Побач з намі застанешся:
Памяць будзе жыць заўжды!
З неба сонцам усміхнешся
Круглатвары, малады.
1 сакавiка 2023
Свидетельство о публикации №123073103304
Михаил!
Благодарю за визит, сопереживание!
С уважением,
Галина Синякова 21.08.2023 01:50 Заявить о нарушении