Вечарэе. Амаль што цямнее...
Вечарэе. Амаль што цямнее.
Крочыць ліпень за стоены лес,
Над якім яшчэ неба сінее,
Нібы жнівень за ім уваскрэс.
Вечарэе. Збірае смароду
На апошні кампот мой сусед,
І кусты адчуваюць свабоду,
І цішэе, здаецца, сусвет.
Вечарэе. Загаўкаў сабака.
Цішыня разліваецца зноў.
Ліпень пырснуў дажджом, бы заплакаў
Над калыскай няспраўджаных сноў.
30. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123073006298