Мой сум ляцiць у дальняе...

***
Мой сум ляціць у дальняе
Світальнае і светлае
І ўжо недасягальнае
Дзяцінства маё летняе.

Мой сум сягоння гэтакі ж
Узорысты, як світка...
Ляціць ён над палеткамі,
Як павуціны нітка.

І разам з сумам крочу я
У сэрцы і у думках,
Як па дзяцінства ўрочышчы,
У розных накірунках.

Але куды б ні крочыў я,
Вяртаюся пад слівы
З дзяцінства майго роснага,
Дзе быў калісь шчаслівы...

29 - 30. 07. 2023 г.


Рецензии