Нясi свой крыж i кожны дзень малiся...

***
Нясі свой крыж і кожны дзень маліся
За доўгі дзень жыццёвае турмы.
Ідзі праз дзень як цень, з яго не збіся,
Ідзі з вясны да самае зімы.

Ідзі праз дзень, нясі душу на плаху
І ад грахоў ахоўвай, беражы.
Цані яе, як цэніць неба птаху,
Бо іншае не будзе ўжо душы.

Кармі яе - высокім толькі словам,
Паі яе - крынічнаю вадой,
Каб кожны дзень душы здаваўся новым
Вясною, летам, восенню, зімой.

29. 07. 2023 г.


Рецензии