Як жа хочацца...
Незвычайна захінуцца,.. як ніколі,
Каб хмарынкі без дажджоў шапталі штосьці,
Верасоў шум на хітона плыў падоле,
У раскошу і празрыстасць твайго неба,
Не абмытага сцюдзёнымі слязамі...
І шыпшынавага сонца, – не Эрэба
Туманоў пахмурных з цемрай над лясамі.
Святаянніка цалебнасць залатую
Піць з духмянасцю блакітнага чабору,
Дзе бурштынавыя сосны вальс танцуюць,
Восень, ведаю: сяброўкай ходзіш поруч.
Вось і ты, мая сяброўка, побач сёння
Гэтай хвіляй, думкай сэрца і душою,
Яшчэ ў ліпеня расквечаным хітоне
Ты – са мной, альсевічанка, я – з табою...
28-29.07.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №123072806694
Понравилось. Образами. Аллюзиями. Жизнью слова. Приятной энергией. Роскошь и прозрачность чистого неба, пасмурный туманы над лесной глушью, золотой зверобой, цветущий голубым цветом тимьян, янтарные сосны — так зримо и хорошо...
С уважением и теплом
Гавриил Тишков 07.08.2023 11:08 Заявить о нарушении
С ответными чувствами,
Ядвига Довнар 07.08.2023 16:09 Заявить о нарушении