Мая жыццёвая дарога
Пад парасонам і пад спёкай
Да мэты блізкай ці далёкай
Я па грунтоўцы - басанож...
А дзесьці там птушыны спеў
І дым над комінам гуляе,
А хтосьці ўсё на свеце лае,
Бо на спатканне не паспеў...
Ці кроплі з промнямі сыйшлі,
Ці проста дух загартавала?
Але з вялікага так мала
Перараджаецца ў зямлі...
Ужо не крочу басанож -
Ступаю ў гуме з асцярогай...
Мая жыццёвая дарога -
То дождж, то сонейка, то дождж.
Свидетельство о публикации №123072805003