Крыж-абярог, крыж-абярог...
Крыж-абярог, крыж-абярог,
Нібы паставіў яго мілы Бог.
Нібы ля вёскі паставіў сам Бог
Крыж з ручніком, крыж-абярог.
Я ля яго пастаю, памалюся,
Вёсцы пакінутай я не здзіўлюся.
Можа, усё ж такі нехта жыве?
Крыж з ручніком у высокай траве...
Крыж-абярог, і сады, і сады...
Крыж-абярог, не было каб бяды...
Ціха залае сабачка малы.
Крыж-абярог беларускай зямлі...
Выйдзе бабуля з кійком і з вядзерцам.
Крыж-абярог, беражы яе сэрца!
Крыж-абярог, беражы яе хату,
Каб не панесла яна гэту страту!
Страцілі вёску, і крыж не збярог!
Хто яго ставіў? Бабуля, ці Бог?
28. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072804006