Якое неба чыстае над хатай...

***
Якое неба чыстае над хатай!
Аблокаў белых лебядзіны пух
Плыве так ціха, быццам вінавата,
Што аж займае веліччу мой дух!

А паміж мной і небам птах крылаты:
Маёй душы і існасць, і святло.
Якое неба чыстае над хатай,
Нібы душою вымытае шкло!

Як за грахі такая ж вось расплата
Надыдзе нечаканаю парой,
Дык рады буду я, каб быць распятым
Пад небам Беларусі дарагой.

28. 07. 2023 г.


Рецензии