Цёмны дзень, нiбы ноч...
Цёмны дзень, нібы ноч.
Толькі дожджык трапеча.
Толькі час так марудна
Ідзе... за акном.
Толькі недзе крывавая
Доўжыцца сеча
І пагрозлівых выбухаў
Чуецца гром.
Цёмны дзень, нібы ноч,
Калі дзень той калечыць,
Гадзіць, брыдзіць, псуе
Чалавека і дом,
Дзе крывавая доўжыцца,
Доўжыцца сеча
І пагрозлівых выбухаў
Чуецца гром.
Цёмны дзень, нібы ноч.
Час ідзе, ды не лечыць.
Толькі раненым дожджык
Трапеча крылом
Над зямлёй, дзе крывавая
Доўжыцца сеча
І пагрозлівых выбухаў
Чуецца гром.
27. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072704640