Прадказанне

Аднойчы змучаная болем,
    Пакутай пачуцця,
Ты басанож шумлівым полем
    Пакрочыш да жыцця...
Ад гарадскіх вільготных сцен,
    Ад вышыні акон
Цябе, узнятую з кален,
    Не адшукае скон!
А мітуслівы бедны люд
    Каменаваных душ,
Сам зажадае знінуць тут,
    Сярод палонных руж!..
Ён адрачэцца ад вясла.
    Ад водару лясоў.
Ён стаўся брукам, часткай шкла.
    Містэрыя Часоў...


Рецензии