Замест тых зор
Рукою дбалай i, на жарт, умелай.
Ён цешыць сiлаю гранiтнай,
I напаўняе сэрца верай.
На вокнах занавескi густа
Вiсяць, як iдал, у гародзе.
На шыбах бруд нацёрты тлуста,
Блiшчыць, вачэй з яго не зводзяць.
Мiгцiць усё, як зоры ўдалi,
Туманiць хiтрым шлейфам думы.
Сплятае гонар, ты – крышталiк,
Ты цэнтр Зямлi, стагоддзяў бума.
Ды толькi з розумам пытлiвым
Хтось захацеў прашчупаць зоркi.
Святло ўварвалася, гiдлiва
Шмыгнула на жыцця задворкi.
Замест тых зор я бачу цiну,
Пад ёю бляск слюны, пажаднасць.
А за акном цвiце далiна,
И чую побач смех зларадны.
Хачу ляцець, звязалi крылы,
Балотам ногi засмактала.
Ды той прамень так сэрцу мiлы –
Ён той штуршок, пчалiны жала…
Свидетельство о публикации №123072606742