Дапамажы нам, Божа
Уразумець дапамажы мне, Божа.
Калi згубiў душу наш чалавек?
Ды з радасцю блукае ў бездарожжы.
Купляе гонар, пыху за брахню,
Што выбраны табою, Божа, верыць.
Не заўважае, што iдзе па дну,
Так кружыць яго вера, што ён першы.
У Госпада мы роўныя заўжды,
Яго Закон праўдзiвы i адзiны.
Вядзе нас ганарлiвасць да бяды,
Дзе крах чакае, горкiя хвiлiны.
Грубее сэрца, розум за сцяклом,
Сябе губляем, вобраз чалавечы.
Мы пераблыталi дабро са злом,
Не заўважаем, што дзяцей калечым.
Як толькi пыха нам мяшае жыць,
Павагу мець да сябра i суседа,
Ва ўсiм падлiчваем сваю карысць,
Свае жаролы адчыняе бездань.
Прачнiся i ачнiся ад хлуснi,
Няма над галавой тваёю нiмба.
Ты проста, чалавек, дзiця зямлi,
Любоў – наш шлях з табою да АЛIМПА!
Свидетельство о публикации №123072407381