Цьмянеюць зоркi у маiх вачах...

***
Цьмянеюць зоркі у маіх вачах,
Грубее слых мой, абціхае громам.
І сіла ўжо не тая у плячах,
І не лячу з анёламі над домам...

Перагарэў, як свечка, і аплыў,
Як мяккі воск агаркавы... А потым?
А потым скажуць, што паэтам быў
І здабываў сябе крывёй і потам...

24. 07. 2023 г.


Рецензии