Сёння моляцца асiны...
Сёння моляцца асіны
На узгорку за мяне.
Я - асін тых сын адзіны,
Больш ніхто не памяне...
Сёння моляцца асіны...
Мо таму яшчэ й жыву,
Каранямі да Айчыны
Прарастаю праз траву...
Не памоліцца матуля...
Не памоліцца сястра...
А жыццё ляціць, як куля,
Нібы іскра ад кастра...
Сёння моляцца асіны...
Памалюся за іх лёс
І за лёс маёй Айчыны,
Да якой навек прырос...
24. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072403114