Штодзённай сваёй радасцi не рады...
Штодзённай сваёй радасці не рады,
Што сонца свеціць, што ў парадку грады,
Што пад навесам сушыцца часнок,
Што занач вырастае агурок,
Што абабраў нарэшце свае вішні,
Што клопат ёсць, але і ён не лішні...
Штодзённай сваёй радасці не рады,
Калі радзеюць на вайне атрады,
Калі загінуў чыйсьці там сынок,
А кроў яго сцякае - у пясок...
І хай чужы ён мне, зусім не бліжні,
Але й яму жыццё даў Усявышні...
Дык хіба можна быць заўсёды радым,
Што сам жывеш, і што капаеш грады,
І што на небе бачыш ты зарніцы
Далёкай толькі, мірнай навальніцы?
Штодзённай сваёй радасці не рады,
Калі вайна сячэ людзей, як градам...
23. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072303706