Санет. На нiве адкрыцця жыцця!
Дзе гай бяроз, крынiц імчаць вяршкі,
Стаяла хата. Укруг яе - брускі
Дубовых крон да веснавога неба!..
І панадворак радасці - быцця патрэба.
Ні вэрхалу, ні бруду, ні лускі.
Праз кветнікі альтаначкі, масткі.
Ля вінаграда зелянела глеба...
Спагада цэльная шчыльна панавала.
Зязюля, дзень пры дні, услед кувала!
Дзяўчынка гуслямі мінулае вярнула -
Мёд вечаровы, - расплаўленай зарой...
Тады любоў, наноў, шчымлівая - дыхнула.
І - я не знік чарнюткаю парой...
Свидетельство о публикации №123072206418