Бясконца шчаслiвае долi шукаю...
Бясконца шчаслівае долі шукаю,
А доля шчаслівая - вось яна, вось:
Валошкі ў жытах беларускага Краю
І ў сэрцы шчымлівае роднае штось.
Шчаслівая доля - прайсці цераз поле
І проста пагладзіць валошку рукой.
У жыце волошцы - раздолле і воля,
Што сіняй цячэ і бясконцай ракой.
22. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072203499