Просты вершык зараз напiшу...
Просты вершык зараз напішу
І пайду палоць свае клубніцы,
Спавядаць ім сэрца, і душу,
І сваёй паэзіі граніцы.
Безданню праляжа між душой
І жыццём радок мой, што ад сэрца,
Брукаванай павядзе шашой,
Дасць натхненнем крышачку сагрэцца.
А калі прысяду на мяжы
І на дзень свой пагляджу з узгорка,
Мой радок на небе задрыжыць
Пуцяводнай нерухомай зоркай.
22. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072203215