Душы iспыты

Так  часта мы абкрадваем сябе –
То годзiм, то не чуем i не бачым.
Ну а душы нiчога не стае,
Як засынаць пад гукi свойго плачу.

Яна прыйшла ў наш свет, як вольны птах,
Каб Богам даныя прайсцi iспыты.
Самою самастойна выбраць шлях,
Ды адшукаць зярнятка дзе зарыта.

Зярнятка, што з вясною прарасце
У буйны колас, долей дараваны,
Каб разгарнуць душу ва ўсёй красе
Ды не дрыжэць пад дзiкi роў буранаў.

Душа на крылах узляцiць увысь,
Прайшоўшы ўсе сама выпрабаваннi.
Калi ж па правiлах чужых прывык
Вяршыць свой лёс, душа губляе прана.

Пакiне  ўраз духоўнае святло,
Яна нямой адыдзе ў нерухомасць,
А з цягам часу стане, як сцябло,
Счарнеўшы над зацвiўiшым вадаёмам.

Не ўзняцца ёй у бездань, гараваць,
Яна згубiла Дух святы,сакральны.
Над прахам непрытомнаю блукаць,
Прасiць нас адмалiць яе заганы.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →