Хутка неба заплача...
Хутка неба заплача
На некалькі дзён,
Сустракаць будзе лета
Свой жнівень.
Для мяне ж гэта лета -
Не спраўджаны сон,
Не праліты натхненнямі
Лівень.
Хутка неба заплача...
Капаюць часнок.
Выкідаюць
Старую маліну.
Падыму я апалы
З бярозы лісток
І таксама на сцежачку
Кіну.
Хутка неба заплача.
Заплачу і я,
Правяду сваё лета
Да ўзгорка.
І закончыцца летняя
Песня мая
І патухне, як раніцай
Зорка.
20. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123072003578