Беларускай роднай мове

Існуе много моў на свеце.
Свая - мілей і прыгажэй!
Яна, як маці, сваім дзецям,
Да сэрца роднага бліжэй.

Яе мы чулі з той хвіліны,
Калі з’явіліся на свет,
У песні  ветрыка, птушынай,
На ёй спявалі бацька, дзед…

Яна малітваю гучала
Перад іконай з рушніком,
На ёй матулечка шаптала
« Дабранач!» дзеткам перад сном.

Лілася мова зычнай песняй
У час вяселляў і тугі…
З ёй памяць продкаў уваскрэсне,
Адпусціць каінам грахі.

Як правадыр, як птах крылаты,
Яна - да будучыні шлях…
Будь блаславенна, мова таты!
Аберагай наш мірны дах!

Ты ў нас - не госця, гаспадыня!
Табе, як кажуць: « У рукі сцяг!»
Жыві ў дачцэ, унучцы, сыне!
Гучы заўжды ў маіх краях!


Рецензии