Радок, як дзiця, нараджаеш...

***
Радок, як дзіця, нараджаеш...
Спяшаецца лета - у сінь.
Усё, што душой заўважаеш,
У вершы кароткім пакінь.

А што не заўважыш душою,
Хай спее яшчэ, як наліў.
Радок свой нашу я з сабою,
Як песні не спетай матыў.

19. 07. 2023 г.


Рецензии