Трымцiць душа, як лiсце на асiне...

***
Трымціць душа, як лісце на асіне...
Душы не авалодаць рамяством,
Каб прысвячаць радкі свае Айчыне,
Бо словы нараджаюцца, як гром.

Як ветлівае над Радзімай сонца,
Не падуладны чалавеку лёс,
Раптоўна нараджаюцца бясконца,
Як падарункі шчырыя нябёс.

Паэзія - нялёгкая дарога...
Адужаць немагчыма рамяство
Паэзіі, бо ўся яна - ад Бога
І не карысць, а сэрца хараство.

19. 07. 2023 г.


Рецензии