Так рэзка змянiлася лета...
Так рэзка змянілася лета
Сухое: дажджом заліло.
Грукоча па небе карэта,
Буслінае мокне крыло.
Падземныя поўняцца рэкі,
Харон перавозіць людзей.
Вятрыскі над яблыняй здзекі:
Няма на налівы надзей!
Прабуе на яблыньцы сілы,
Каб з коранем вырваць яе.
Але херувім шасцікрылы
Зваліць яе ўсё ж не дае...
Зноў дожджык над садам заплача,
Каб смагу зямлі наталіць,
Каб яблыкам спелым гарачым
Змагла яна нас надзяліць.
18. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123071803869