Дзень пройдзе
За тым, што мiнула, чаго не будзе,
А розум твой працуе ад дум,
I ты чакаеш, што скажуць людзi.
Дзень пройдзе, а усе маучаць наукол
I толькi табе, самому, трэба
Знайсцi адказ, узрадзiцца зноу,
Як скарб патаенны, збаночак срэбра.
Дзень пройдзе i будзе дыхаць лягчэй
I нават з'явяцца крылы ляцець
Да зорак розных, да родных вачэй,
Каб проста маучаць i у iх глядзець.
Дзень пройдзе i ноч суцешыць цябе,
Яна цiха песню з дзяцiнства узгадае.
Няхай сон-успамiн у родны кут занясе,
Бо ён дае моц i заусёды натхняе.
Свидетельство о публикации №123071800222