Бог Марфей
Калi навучымся стыдацца.
Калi паднiмецца з глыбiнь
Жаданне чалавекам звацца.
Калi свой гонар будзем мець,
А не з вякоў выкопваць, прагна.
Не будаваць для думак клець,
Душу хлуснёй не латаць спраўна.
Калi прачнецца ў сэрцах Бог,
Слязой амыецца сумленне.
Уловiць разум пах балот,
I зверне шлях да адраджэння.
Каб не пакiнуць для дзяцей
Люстэрку цьмяную, крывую.
Якою крывiць свет Марфей,
Ды байкамi на сон частуе.
Калi каштоўнасцю для нас
Заўсёды будзе жыцце, людзi.
Я прагну ўбачыць светлы час,
Калi народ сябе асудзiць.
Свидетельство о публикации №123071701941