***

Рудня родная! А колькі
с той пары прайшло гадоў?
Ой! Каровы-коні столькі
не жывуць! Не шмат слядоў
засталося: клуб, кантора,
магазін прыціхшы, ФАП,
школка,баня,сад...Каторы
сад? Дзіцячы? З мам і пап
памятае хто? Калгасны
сад застаўся шчэ? Ды не.
Але ж хатак шмат сучасных
стала ў роднай старане.
Ў іх вяскоўцы маладые
росцяць детак, як заўжды,
як і ў памятные, тыя,
нашага жыцця гады.
Аляксандр Пятровіч - бацька,
Пётр Васільевіч - ляснік,
Міхаіл Ляксеіч - дзядзька,
братка Пецька...Не, не знік
след. Узнікне нечаканна
школа першая старая,
дзе вучыла дзетак Ганна
Алексееўна і Майя
Ўладзіміраўна,а клубам
Галя, жонка Карапета
кіравала... Сэрцу любы
слаўны час дзяцінства гэты
праляцеў! Пятровіч Алік
Мікалай Шкварок і Куцы,
можа за ўсё гэта шкалік?
Можа з нас не пасмяюцца,
бо дзяды ж ужо! Ля грушы
той,каторай ўжо няма,
тых дзядоў вясёлых душы,
можа селі нездарма,
апусціўшыся з высокіх
тых завоблачных нябёс?
Пілі, елі,рвалі бокі,
працавалі усур"ёз
продкі слаўныя старые
дарагіе руднікі
Памятаюць маладые
штосьці бабы, мужыкі?
Дзед Сцяпан,Змітро,дзед Хведар,
Дрыкапоц, Сафрон, Стукач,
Паўлік, Косцік...Былі дзеды!
Картачкі вазьмі, пабач.
Людзі ўсе не без карэнняў,
шлях пачаўся у былом.
Крэпні сувязь пакаленняў
у сустрэчах за сталом!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →