Усё будзе добра
мне ўсё роўна,
што ты маеш у прошлым жыцці,
родная,
буду памятаць міласць тваю
так доўга,
як старое сонца зусім
зойдзе.
Не прасі мяне штосьці забыць,
не забуду!
Рэчаіснасці чорнай не дамся
мужна.
Я чакаю ад лёсу свайго
цуду:
каб душа стала моцнай, здаровай, дужай.
Я засну добрым сном у закінутым полі
мёртва.
Панясе летуценне мяне
да мора,
дзе крывое ўсё стане роўным,
дзе навекі ўсё будзе добра.
2023 г.
Свидетельство о публикации №123071605179
З самымі добрымі пажаданнямі,
Людмила Мищенко 28.09.2023 11:35 Заявить о нарушении