Смажыць сонца, ветрык - лёгкi...
Смажыць сонца, ветрык - лёгкі,
Злая спёка, суха, лета.
Толькі недзе - рай далёкі,
Ды чужы і непрыкметны.
Смажыць сонца, сэрца б'ецца,
Рай утульны, свет паэта.
І здаецца, што ўдаецца
Напісаць радок пра лета.
Напісаць радок пра спёку,
І пра смагу, і пра вусціш.
Не пра тое, што здалёку
Не відаць, яго прапусціш.
Абмінеш яго, чужое...
Толькі спёка ў гэта лета.
Разнатраўе лугавое -
Аднастайнасць дзён паэта.
16. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123071603291
але ж мне й тут вельмі добра, нашмат лепей чым недзе далёка!
Тадеуш Други 16.07.2023 18:43 Заявить о нарушении