Хачу
Хачу на рэку - Шчара!
Хачу я ў маладосць дамоў,
Ды гэта мроя-мара!
Бо мрою павярнуць назад
Не даў Бог чалавеку!
Жыві і будзь здароўю рад
На ўсім працягу веку.
Жыві! Кахай! Дзяцей гадуй!
Дары душы цяпло!
І сэрцам болей не шкадуй
Таго, што ўжо прайшло!
Свидетельство о публикации №123071600317