Турма жыцця - з бярозамi на узгорку...

***
Турма жыцця - з бярозамі на ўзгорку,
З сасновым лесам, з купкаю асін,
З вячэрняй - у акне - далёкай зоркай
І з адчуваннем, што ў жыцці - адзін.

Але не так, не так яно і горка:
Вясна ўсё ж ломіць ядранасць ільдзін,
І, як з турмы, бяжыць вада з пагорка,
Каб наталіць вачэй святую сінь.

Турма жыцця. Ды у каго - іначай?
Я не гляджу праз краты на жыццё.
Хаця парой душа мая і плача,
Але ж і слёзы - нашае быццё.

15. 07. 2023 г.


Рецензии