Цэлы дзень душыла неба спёкай...

***
Цэлы дзень душыла неба спёкай,
Ціснула гарачаю імглой,
І нарэшце дождж пайшоў высокай,
Нібы размалёванай сцяной.

І няхай ішоў ён толькі хвілю,
Але й так бывае у жыцці,
Што сярод пакутніцкага штылю
Нам і кроплі шчасця не знайсці.

14. 07. 2023 г.


Рецензии