Балада Ядвiгiна Ш
Хадзіў паэт, блукаў па свеце,
Адкрыццяў прагнула душа...
І іх шукаў Ядвігін Ш.
Пасля Масквы ў Карпілаўку вярнуўся
І з галавою акунуўся
У рух грамадскі Адраджэння,
Знайшоў сяброў, знайшоў натхненне,
Сярод якіх быў сам Купала,
Бядуля, Цётка і Буйло –
Людзей вядомых нам нямала
Празь лёс Ядвігіна прайшло.
А ён – рамантык – ганарыўся,
Што ў Марцінкевіча вучыўся:
Што ў “школцы” ў Люцінцы, пад ліпай,
Правёў хлапчук шчаслівы ліпень.
Пяршаі бачыў часта ў сне,
Бо як пісаць сваё пачне,
У думках зноў ён вандраваў
І ў Марцінкевічаў бываў.
Успамінаў, як іх Каміла
Музычнай грамаце вучыла.
І помніў – рух гаспадара
І яго цягу да пяра;
Яго пакой – яго “куфэрак”,
Набіты спісанай паперай...
Сам на пакуты быў гатовы.
Хвароба лютая даймала
(А з ёй цікавага, брат, мала).
Паклаў для творчасці ў аснову
Матулі роднай сваёй мову:
Пісаў на ёй не пад прымусам,
Не дзеля славы ці забавы,
А дзеля добрай важнай справы, –
Лічыў, што лёс у беларуса
Павінен лепшым стаць з асветай,
Калі заняцца справай гэтай,
А не малоць ваду у ступе…
Ён ведаў край наш не здалёку,
Дзе сустракаў на кожным кроку –
Ганенне, невуцтва, абразу.
І разумеў Ядвігін Ш.,
Што іх ня вынішчыць адразу...
Таму й пакутвала душа.
Гады сплылі, як хмары ў высі,
На жаль, не ўсе мары збыліся.
Было няўтульна на зямлі,
Хоць і сябры побач былі.
А пераменаў – вельмі скупа:
Таго, што прагнула душа,
Не прычакаў Ядвігін Ш...
І толькі творы засталіся
На беларускай роднай мове,
З зачынам светлым у аснове.
Свидетельство о публикации №123071406547