Л пень
Магчыма, тым, што ў кветках ліпы,
У небе ярка свеціць сонца,
Здаецца нам яно бясконцым.
Плывуць аблокі, быццам з ваты,
Таўстыя, як мядзведзь кудлаты.
Так птушкі весела спяваюць!
Іх хор паслухаць запрашаюць.
А кветак буйства ў кожным садзе!
Радкі лілей, як на парадзе,
І ружаў белых і пунцовых,
І цыній рознакаляровых.
Пах скошанай травы у полі-
Нам не забыць яго ніколі!
За намі зоркі зверху сочаць,
А месяц ліпень ціха крочыць
Ды з рос збірае дыяменты,
Сплятае з іх дажджу фрагменты
І дорыць кожнае імгненне,
Настрой цудоўны і натхненне.
Свидетельство о публикации №123071405093