Абрыдла усё i гэта лета...

***
Абрыдла ўсё: і гэта лета,
І брэх сабак, калі сцямнее,
І песня, што даўно прапета,
І далеч неба, што сінее.

Абрыдла ўсё, і толькі думкі
Лятуць туды, дзе нарадзіўся,
Дзе жыта спелага карункі,
Дзе, можа, зноў бы я прыжыўся.

Ды толькі й там агорне сумам
Магіла бацькі. Азірнуся,
З бярозавым заплачу шумам
І больш ніколі не вярнуся.

Прайду, як дождж, як подых ветру,
Сваёй дарозе усміхнуся.
Абрыдла ўсе мне, як паэту.
Ці быў такі - на Беларусі?

14. 07. 2023 г.


Рецензии