Да самiту у Вiльнi

Шкада, што сонейка заходзіць
І дагарэлі ўжо кастры
Маёй юначае пары,
Калі каханне ў жылах бродзіць.

Калі ў свет кліча за сабою
І гнуткі стан, і ясны зрок,
І водар вуснаў, як знарок
Аблітых слодыччу святою.

Калі ты, ўчуўшы голас плоці,
Не ў стане вымавіць і слова
Адно трапечашся нервова,
Як пад напружаннем у дроці.

Шкада, што сонейка на ўсходзе
Нам добрых вестак не нясе
А мы старэем пакрысе
 І болей дбаем аб пагодзе!


Рецензии