Проста жыву я, жыву, як усе...

***
Проста жыву я, жыву, як усе.
Можа, што меней працую у садзе.
Босы хаджу па халоднай расе
Раніцай сонечнай - па зарападзе.

Проста пішу і малюся зямлі,
Мірнаму небу, і нашаму Богу,
І за здароўе сяброў, каб змаглі
Мы не згубіць яшчэ нашу дарогу.

Проста прашу, каб вайны не было,
Проста хачу, каб не гінулі людзі.
Проста на неба гляджу праз акно
З верай у шчасце, але без ілюзій.

11. 07. 2023 г.


Рецензии
Усё геніяльнае - проста! Дзякуй за верш)

Тадеуш Други   11.07.2023 16:17     Заявить о нарушении
Дзякуй, што чытаеце мае вершы!

Юрий Боровицкий   15.07.2023 11:41   Заявить о нарушении